19 лютага ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылося душэўнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы “Шматгалоссе роднага слова”. Вучні 6 “Б” класа ДУА “Гімназія №1 імя Данілы Іванавіча Валковіча г.Масты” пазнаёміліся з багатствам і прыгажосцю беларускай мовы праз пазнавальныя літаратурныя творы і вершы, а таксама з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарынах і інтэрактыўных заданнях, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі, успомнілі беларускія казкі, прыказкі і прымаўкі.
Мерапрыемства дапамагло вучням усвядоміць важнасць захавання і пашырэння выкарыстання роднай мовы ў паўсядзённым жыцці, акрамя таго – стварыць атмасферу сяброўства і павагі да культурнай спадчыны.




