Жывая вадзіца І.Муравейкі

6 кастрычніка разам з Мастоўскай раённая бібліятэкай вучніз 3 класа ДУА “Гімназія №1 імя Данілы Іванавіча Валковіча г.Масты” адправіліся ў займальнае падарожжа па творчасці вядомага беларускага дзіцячага пісьменніка і паэта Івана Андрэевіча Муравейкі, з нагоды 105-гадовага юбілею творцы. Назва мерапрыемства адсылае да яго паэтычнага верша “Жывая вадзіца” і папулярнага зборніка вершаў і загадак “Вадзіца з крыніцы”. Дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Івана Муравейкі, яго ваеннай біяграфіі, з вясёлымі вершамі, адгадалі мудрыя загадкі і разыгралі сцэнку з яго казак, стаўшы героямі кніг.