Інфармацыйны тыдзень “Гаворым і чытаем па-беларуску”

21-02-16-movaУ год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання на Беларусі, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры і культуры галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама абвясціла аб правядзенні сярод публічных бібліятэк вобласці інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску”. З 11 па 17 верасня філіял «Мастоўская раённая дзіцячая бібліятэка» ” запрашае ўсіх жадаючых на інфармацыйны тыдзень “Гаворым і чытаем па-беларуску”, на працягу якога Вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:

11 верасня

Дзіцячая бібліятэка запрашае прыняць ўдзел у акцыі “Кніжныя жмуркі”. (10.00) Акцыя працягнецца да 17 верасня.

12 верасня

Дзіцячая бібліятэка прапануе пазнаёміцца з матэрыяламі кніжнай выставы-экспазіцыі “Чытаем беларускую казку”. (10.00)

14 верасня

У дзіцячай бібліятэцы пройдзе абласная акцыя “Чытаем разам” творы Я.Коласа і Я.Купалы – “Пад небам беларускага слова”. (17.30)