«Навінкі беларускага друку для дзяцей»

Раённая дзіцячая  бібліятэка

прапануе ўсім аматарам беларускай літаратуры

пазнаёміцца з новымі творамі

 беларускіх  дзіцячых пісьменнікаў.

0

Бадак, А.  Зорка для вавёркі :  казкі: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту /  А. Бадак.- Мн.:  «Звязда», 2015.- 40с.

 Цi можа пеўнік навучыцца чытаць, а жаба — тая самая, што жыве на балоце — скончыць кансерваторыю? Пісьменнік Алесь Бадак перакананы, што тут нічога неверагоднага няма, яшчэ i не такое можа здарыцца ў свеце. Праўда, у свеце казачным, дзе i жывуць гepoi яго новай кнігі. Юных чытачоў чакаюць цікавыя i вясёлыя гіcторыі, якія вучаць дабрыні, стараннасці, спагадзе, а перадусім вучаць бачыць у паўсядзённым незвычайнае, тое, што можа быць створана толькі з дапамогай фантазіі.

3

 Бутэвiч, А. І.  Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца :  казкі: для дзяцей малодшага ўзросту /  А. Бутэвіч.- Мн. :  Звязда, 2015.- 48с.

Кожны дзень, кожную хвіліну вакол нас адбываюцца незвычайныя з’явы i неверагодныя падзеі. Трэба толькі ўмець бачыць нябачныя цуды, хацець слухаць ненапісаныя казкі, якія расказвае нам сама прырода. Паглядзі, як пяшчотна лашчыць сонейка кожную травінку i кветачку, кожнага звярка i птушку. Паслухай, якую ўдзячную песню спявае месяцу i зорам салавейка. Паназірай, як лёгка падае на зямлю, ратуючы яе ад холаду, нябесная сняжынка, як доўга кружыцца ў паветры пажоўклы восеньскі лісток, назаўсёды развітваючыся з роднай галінкай. I тады ты зразумееш, што ўсе мы жывём у казцы. Самай сапраўднай i непаўторнай казцы жыцця. У гэтую займальную казку запрашаюць цябе чараўніца Восень i Сняжынка падарожніца.

 

 

 

 

ццц

Галубовiч, I. I.  Вавёрчыны кватаранты :  апавяданні, казкі: для малодшага школьнага ўзросту /  Я. Галубовіч.- Мн. :  Адукацыя i выхаванне, 2015.- 160с.

У зборнік увайшлі як апошнія творы пісьменніка, так i самыя папулярныя з яго папярэдніх кніг «Гронка каліны», «Хто рукавічку згубіў», «Дзівосы роднай прыроды».

Апавяданні прасякнуты вялiкай любоўю да непаўторнай прыгажосці нашай роднай прыро­ды. Сабраныя пад адной вокладкай, яны — як напамінак пра тое, што ўсе блізкія i знаёмыя з маленства мясціны, дзе мы нapaдзiлicя i жывём.

Kніга будзе цікавая не толькі дзецям малодшага школьнага ўзросту, але i дарослым бацькам, настаўнікам беларускай мовы i літаратуры, выхавальнікам  дзіцячых садкоў.

 

Снимок09Кажура, В. В.  Паэтычныя забавы:  вершы-загадкі: для чытання дарослымі дзецям /  В. Кажура.- Мн.:  Звязда, 2015.- 24с.

«Навучыцца пісаць вершы нельга. Іх трэба адчуваць. Іх трэба думаць» — гэтае вядомае выказванне належыць таленавітаму беларускаму паэту Алесю Пісьмянкову. Трэба ўмець знайсці Слова. Самае патрэбнае. Самае важнае. Самае важкае.

«Паэтычныя забавы» i разлічаны на тое, каб дапамагчы дзіцяці адшукаць гэтае Слова. А потым «падружыць» яго з іншымі ў вершаваным радку. I атрымаць закончаны вобраз.

Разам з гэтым — узбагаціць слоўнік маленькага творцы, развіць яго фантазію i здольнасць бачыць, адчуваць… i разумець тое, пра што гаворыцца ў вершы.

Kніга  адрасуецца ў першую чаргу дзецям малодшага школьнага ўзросту, ix бацькам i тым, каму матуліна слова — роднае.

 

 

СнимокдддЛіпскі, У. С.  Над Аўцюкамі тармазні :  вясёлыя гісторыі /  У. Ліпскі; маст. Алег Карповіч.- Мн. :  Мастацкая літаратура, 2015.- 322с

Па ініцыятыве пісьменніка лаўрэата Дзяржаўнай прэміі  Беларусі Уладзіміра Ліпскага адбылося ўзнясенне аўцюкоўцаў. Старажытныя вясковыя паселішчы Малыя i Вялікія Аўцюкі  аб’яўлены сталіцай беларускага народнага гумару. Народнага, а не прыдуманага, высмактанага з пальца, таму i мудрага, смешнага, павучальнага.

Кніга пра аўцюкоўцаў, пра ix дасціпныя жарты, анекдоты, забабоны, падколкі,   разлічана на ўcix, хто любіць пасмяяцца, хто ўмее весела, з аптымізмам  жыць.

 

7г

 

Мушынская, Т. М.  Хто ў лесе самы  смелы?:  вершы: для малодшага школьнага ўзросту /  Т. Мушынская.- Мн.:  Звязда, 2015.- 96с.

Вершы, змешчаныя ў зборніку «Хто ў лесе самы смелы?» вядомай паэтэсы i празаіка Таццяны Мушынскай, адлюстроўваюць дзіцячыя гульнi і захапленні, пей­зажныя  замалёўкі  розных пор года, карціны лесу, поля, вясковага агароду i саду. Творы прасякнуты радасцю, гумарам i трапнымі назіраннямі.

 

 

 

Снимок

Савасцюк, В.У.  Юлін рэстаран:  вершы, загадкі, казкі: для малодшага школьнага ўзросту /  В. Савасцюк.- Мн.:  Звязда, 2015.- 24с.

 У кнігу ўвайшлі вершы, загадкі i казкі. Вы прачытаеце, як адпачывае ў бабулі ў вёсцы дзяўчынка Юля. Яна вырасла ў вялікім горадзе i прыехала на канікулы сюды ўпершыню. Напачатку дзяўчынцы стала сумна, але потым Юля знайшла для сябе цікавы занятак — яна адкрыла рэстаран для птушак i жывел, якія жылі на падворку. Аднак не ўсё атрымалася так, як планавала дзяўчынка. I тады на дапамогу прыйшла бабуля…

Kнігa таксама раскажа аб ласунках, якія так любяць дзеці.

 

 

 

 

Сии

Сітуха, У. М.  Пра арэхі, сома і бабра :  казкі: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту /  Уладзімір Сітуха.- Мн. :  Выдавецкі дом «Звязда», 2014.- 16с.

Цікавыя казкі можа расказаць родная прырода, трэба толкі ўважліва назіраць за тым, што ў  ёй адбываецца. Так, як пісьменнік Уладзімір Cітуха. А ў гэтай кніжцы якраз i сабраны такія казкі — пра дабрачыннага бабра, які не даў загінуць маленькім сарачанятам, пра ваверку, якая любць ласавацца зярняткамі з яловых шышак, а таксама пра мудрага сома, што выратаваў жыццё гарэзам-ментузам.

Добавить комментарий

[an error occurred while processing the directive]