«І сёння з намі Колас і Купала»

­У гэтым годзе Беларусь адз­начае 140-годдзе з дня нараджэння класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.   7 ліпеня   супрацоўнікі сектара па абслугоўванню дзіцячага чатача  правялі  мерапрыемства «І сёння з намі Колас і Купала», на якім пазнаёмілі дзяцей з невядомымі старонкамі жыццёвага лёсу і творчай біяграфіі народных паэтаў.  Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу купалаўскай  і коласаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы. Для ўсіх прысутных быў падрыхтаваны  відэаэкскурс «З кутка жаданняў». Дзеці прымалі удзул у конкурсах: «Хвіліна эрудытаў», «Кемлівыя і знаходлівыя», «Хто хутчэй?» і інш.