«Святло далёкай зоркі»

2 copy   5 верасня 2021 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Віталя Вольскага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры БССР (1901–1988).

Цікавыя факты з біяграфіі Віталя Вольскага.

  • Не беларус. Нарадзіўся ў 5 верасня 1901 г. у г. Пецярбургу ў сям’і дзейснага тайнага саветніка, юрыста, немца па паходжанні Фрыдрыха Карлавіча Зэйдэля.
  • Атрымаў добрую адукацыю ў гімназіі, ведаў 5 моў.
  • Захапіўся ідэямі сацыялізму, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Вызваляючы Беларусь назаўсёды звязаў з ёю жыццё.
  • Скончыў школу чырвоных камандзіраў,  слўжыў у контрразведцы Заходнега фронту, у пагранічных войсках і органах УНК у Мінску.
  •         З беларускай мовай сустрэўся ў 19 год. Першым вершам, прачытанным  па-беларуску, быў верш Якуба Коласа «Нёман», першай кнігай — зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» (1917). Захапіўся беларускай мовай. Пачаў збіраць фальклор. Даследаваў народную творчасць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў — кітабы.
  • Быў звольнены з пасады дырэктара Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР і выключаны з партыі за «недастатковую барацьбу з ворагамі народа».
  • Аб’ездзіў усе запаведныя куткі Беларусі, пабываў у афрыканскіх і арабскіх краінах, у Францыі, Швецыі і інш.
  • За любоў да прыроды Віталя Вольскага называлі «беларускім Прышвіным».
  • Аўтар 12 кніг.
  •       Віцебскі драматычны тэатр імя Я.Коласа на працягу 80 год адкрывае свой сезон  спектаклем “Несцерка”. Прэм’ера  пьесы прайшла ў маі 1941 года.
  • Лепшым сябрам быў Янка Маўр.
  • З супругай Фаінай Сямёнаўнай афіцыйна распісаўся пасля свайго 80-гадовага юбілею.
  • Унук В.Вольскага — вядомы беларускі рок-музыкант і паэт Лявон Вольскі.