24 ліпеня выхавальнікі ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Масты” сустрэліся з мядзведзем Міхасём, які завіўтаў да іх з Мастоўскай раённай бібліятэкі. Усе разам адправіліся ў чарговае падарожжа па беларускім казкам. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў казачнай віктарыне, паглядзелі спектакль лялечнага тэатра па беларускай народнай казцы “Каза-манюка”. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі сябе у ролі артыстаў і пазнаёміліся з сучаснымі беларускімі казачнікамі і іх кнігамі з фонду бібліятэкі. Мерапрыемства адбылося ў рамках праекта “Беларуская казка: традыцыі і наватарства”.