«Не пакідайце ж мовы роднай»

23 верасня для выхаванцаў ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Масты» супрацоўнікі сектара правялі урок роднай мовы «Не пакідайце ж мовы роднай». Маленькія наведвальнікі, слухаючы беларускія вершы, казкі,  загадкі, дакрануліся да хараства нашай беларускай мовы.

 Таксама дзеці здзейснілі падарожжа па залах бібліятэкі: на абанеменце пазнаёміліся з цікавымі і прыгожымі кнігамі, часопісамі і энцыклапедыямі, а ў гульнявым пакоі – з кніжкамі-цацкамі.