«Найлепшы знаўца казак»

У 2022 годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка  Якуба Коласа.  1 лістапада  супрацоўнікі сектара па абслугоўванню дзіцячага чатача  правялі  мерапрыемства «Найлепшы знаўца казак». На якім  дзеці змаглі пашырыць свае веды пра жыццёвы і творчы шлях мастака слова Я.Коласа. Здзейснілі віртуальнае падарожжа па Коласавых мясцінах, наведалі Акінчыцы, а таксама дакрануліся да творчай спадчыны, якая была прадстаўлена кнігамі паэта. Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах: «Хвіліна эрудытаў», «Падумай і адкажы», «Хто хутчэй?» і інш.