«Вандроўка па родным краі»

3 лістапада ў сектары па абслугоўванню дзіцячага чытача прайшла гульня-падарожжа “Вандроўка па родным краі”. Удзельнікі гульні падзяліліся на каманды. Дзеці вандравалі па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі. З азартам яны выконвалі заданні разнапланавых конкурсаў, праявіўшы згуртаванасць і эрудыцыю.