Конеў Ягор «Дамавічкі Шушык і Жуля»
Здавён так павялося што на вёсцы ў кожнай хаце ёсць дамавік. А ў сяле Зарэчча, у дамку на ўскраіне, іх ажно двое — дамавічок Шушык і дамавушка Жуля. Перажытыя імі прыгоды знаёмяць юных чытачоў з багатым светам беларускага фальклору.
Марына Петрашкевіч «Гарадскі дамавік»
Дамавічок Сеня застаўся без жылля. Вёску, дзе ён пражыў многа гадоў, праглынуў горад. Пакінуты любімымі гаспадарамі, дамавік выпраўляецца ў вандроўку па горадзе. Ён катаецца на грамадскім транспарце, змагаецца са злоснымі пацукамі, знаходзіць новых сяброў — кампанію вулічных катоў — і разам з імі вучыць ветлівасці злога сабаку. А яшчэ Сеня папярэджвае сапраўднае злачынства…
Галубовіч Янка «Ваверчыны кватаранты»
У гэты аўтарскi зборнік ўвайшлі найлепшыя творы пісьменніка з яго папярэдніх кніжак “Гронка каліны”, “Дзівосы роднай прыроды”, а таксама апавяданні і казкі, напісаныя ў апошні час. Тонкая назiральнасць, гумар, цёплыя i пяшчотныя адносiны да дзяцей кранаюць душу i напаўняюць яе вялікай любоўю да прыгажосці роднай прыроды, да знаёмых з маленства мясціняк да часцінкi вялікай Бацькаўшчыны.
Якимович А. «Металічны чалавек»
Аповесці-казкі Аляксея Якімовіча распявадаюць пра неверагодныя прыгоды Робата з добрым сэрцам, які шукаў сябе сяброў. Неспадзяваныя, часам небяспечныя сустрэчы са зласлівым панам Спіцай і яго памагатымі вучаць галоўнага героя знаходзіць выйсце з любых абставінаў. Выпрабаванні не толькі раскрываюць характар Робата, алн і дапамагаюць яму сустрэць сапраўдных, верных сяброў.
Хадасевіч-Лісавая Кацярына «Новыя прыгоды лісачкі Красуні»
Галоўная гераіня кнігі – вясёлая і цікаўная лісачка Красуня. Раней яна жыла ў мегаполісе, а потым малечы пашанцавала вырвацца з тлуму вялікага горада і пасяліцца ў Дзівосным лесе, дзе яе выхавацелем стаў вялікі, моцны і добры мядзведзь Буры. Красуня знайшла сярод лясной дзятвы шмат сяброў, якім з гэтай мілай фантазёркай сумаваць ніколі не даводзіцца! Пра вясёлыя прыгоды, цікавыя забавы, неверагодныя здарэнні і дэтэктыўныя гісторыі і раскажа гэта кніга. Лісачка запрашае чытачоў у Дзівосны лес! Уваход – пад вокладкай!
Карлюкевіч Алесь «Як Шубуршун па Свіслачы падарожнічаў»
Кніга знаёміць чытача з прыгодамі маленькага Шубуршуна, які пачынае складанае і небяспечнае падарожжа па Свіслачы да свайго дома. Па дарозе да роднай лясной рачулкі Балачанкі ён сустрэне новых сяброў, убачыць навакольны свет і раскрые не адну таямніцу.
Таццяна Мушынская «Хто ў лесе самы смелы»
Вершы вядомай паэтэсы і празаіка Таццяны Мушынскай, змешчаныя ў зборніку, адлюстроўваюць дзіцячыя гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пор года, карціны лесу, поля, саду. Маляўнічыя ілюстрацыі вядомай мастачкі Галіны Хінкі-Янушкевіч ствараюць яркі, прывабны вобраз навакольнага свету.
Кніга будзе цікавая малодшым школьнікам, спатрэбіцца настаўнікам пачатковых класаў на ўроках і для пазакласнай работы, а таксама бацькам для сумеснага чытання з дзецьмі.