Першае знаёмства з беларускай кнігай

30 ліпеня ў  Мастоўскую раённую дзіцячую бібліятэку завіталі маленькія выхаванцы  ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №5”.

Каб сустрэча адбылася цікавай і запамінальнай, супрацоўнікі бібліятэкі па-першае, пазнаёмілі з кнігай У.Ліпскага “Вясёлка над Нёманам”, дзе распавядаецца пра гісторыю нашага горада, а таксама пра герб Мастоў.

 

Адбылося знаёмства дзяцей з кнігамі Р. Барадуліна, В.Віткі, М.Танка і інш. З цікавасцю слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі вясёлыя вершы, лічылкі, скорагаворкі з кніг беларускіх паэтаў.

У чытальнай зале бібліятэкі кожны маленькі чытач патрымаў у руках дзіцячы часопіс “Вясёлка”, дзе разглядаў маляўнічую вокладку, гартаў старонкі з прыгожымі малюнкамі.

Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікаў макет падвяснога маста, які з’яўляецца візітнай карткай нашага горада.

Мерапрыемства падарыла маленькам наведвальнікам бібліятэкі шмат станоўчых эмоцый і добры настой.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.

Powered by Savko Vadzim